Дзмітрый Леанідавіч Іваноў
Дзмітрый Леанідавіч Іваноў | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 кастрычніка 1963 (61 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, навуковец |
Навуковая сфера | геаграфія і палеагеаграфія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар геаграфічных навук (2011) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Дзмітрый Леанідавіч Іваноў (руск.: Дмитрий Леонидович Иванов, нар. 26 кастрычніка 1963, в. Лапаціна, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць) — прафесар кафедры агульнага землязнаўства і гідраметэаралогіі геаграфічнага факультэта БДУ, доктар геаграфічных навук, дацэнт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Іваноў Дзмітрый Леанідавіч нарадзіўся 26 кастрычніка 1963 г. у в. Лапаціна Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці.
У 1978 г. з адзнакай скончыў восем класаў Мушынскай СШ і паступіў у Горацкае педагагічнае вучылішча, якое скончыў у 1983 годзе.
На працягу 1983—1990 гг. вучыўся на факультэце прыродазнаўства Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ім. А. М. Горкага, які скончыў з адзнакай ў 1990 г. З 1991 па 2004 гг. вучыўся і працаваў на факультэце прыродазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ў якасці аспіранта, асістэнта, старэйшага выкладчыка, дацэнта, намесніка дэкана. З 2004 г. працуе ў БДУ на пасадзе дацэнта кафедры агульнага землязнаўства і гідраметэаралогіі, намесніка дэкана па навуковай працы (2009—2012 гг.).
З 2013 г. прызначаны дэканам геаграфічнага факультэта.
У 1994 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 2011 г. — доктарскую дысертацыю.
Навуковая і педагагічная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Іваноў Д. Л. з’яўляецца аўтарам і сааўтарам больш за 150 апублікаваных навуковых, вучэбных і вучэбна-метадычных прац, у тым ліку 11 падручнікаў, навучальных і і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 3 манаграфій, больш за 60 навуковых артыкулаў.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Іваноў Дзмітрый Леанідавіч з’яўляецца вядомым спецыялістам у галіне палеагеаграфіі і палеаэкалогіі галацэна і эвалюцыйнай геаграфіі. Ім распрацаваны пытанні тэорыі, методыкі і практыкі колькаснай ацэнкі ўмоў асяроддзя і тэхнагеннай трансфармацыі прыродных біятопаў па дадзеным відавой разнастайнасці мікрамаммалій, устаноўлены заканамернасці дынамікі фаўністычных асацыяцый у галацэне і даказана магчымасць іх выкарыстання ў хранастратыграфіі познеладавікоўя — галацэна тэрыторыі Беларусі.
Дзмітрый Леанідавіч мае вопыт каардынацыі работ па выкананні фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў у галіне рацыянальнага прыродакарыстання ў рамках дзяржаўных праграм. На працягу шэрагу гадоў (2008—2010) з’яўляўся выканаўцам праэкта праграмы Саюзнай Дзяржавы «Удасканаленне сістэмы забеспячэння насельніцтва і галін эканомікі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь інфармацыяй аб існуючых і прагназуемых пагодна-кліматычных умовах, стане і забруджванні прыроднага асяроддзя» на 2007—2011 гады".
Пры яго актыўным удзеле распрацаваны і ўкаранёны ў навучальны працэс адукацыйныя стандарты Рэспублікі Беларусь і навучальныя планы па спецыяльнасці «Геаграфія (па напрамках)» (2008); адукацыйныя стандарты Рэспублікі Беларусь для другой ступені вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях «Гідралогія сушы, водныя рэсурсы, гідрахімія» і спецыяльнасці «Метэаралогія, кліматалогія, аграметэаралогія» (2014).
Як спецыяліст у галіне эвалюцыйнай геаграфіі з’яўляецца адным з распрацоўшчыкаў для ВАК Рэспублікі Беларусь пашпарта спецыяльнасці «Геамарфалогія і эвалюцыйная геаграфія» (геаграфічныя і геолага-мінералагічныя навукі) і праграмы-мінімуму кандыдацкага экзамену па спецыяльнасці «Геамарфалогія і эвалюцыйная геаграфія» (2010). З’яўляецца аўтарам тыпавых вучэбных праграм для ўстаноў вышэйшай адукацыі па дысцыплінах геаграфічнага цыкла («Уводзіны ў гідраметэаралогію», «Геамарфалогія»).
Д. Л. Івановым, сумесна з калектывам вядучых географаў і метадыстаў краіны, распрацавана канцэпцыя і новая структура школьнай геаграфічнай адукацыі. У складзе аўтарскага калектыву з’яўляецца распрацоўшчыкам навучальных праграм па геаграфіі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання (5-11 класы, базавы і павышаныя ўзроўні). Ім распрацаваны шэраг насценных навучальных геаграфічных карт для УВА і карт атласа для сярэдніх навучальных устаноў.
Педагагічная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Д. Л. Іваноў выконвае працу па абагульненню педагагічнага вопыту і папулярызацыі геаграфічных ведаў. Публікуе артыкулы ў часопісе «Геаграфія», прысвечаныя праблемам навучання геаграфіі і геаграфічнай навукі ў цэлым. На працягу многіх гадоў ён з’яўляўся адным з распрацоўшчыкаў заданняў Рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі і старшынёй журы Рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі (2015). Зацверджаны старшынёй рэспубліканскай дзяржаўнай камісіі пры АПА па атэстацыі настаўнікаў геаграфіі на вышэйшую катэгорыю (2011—2012).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка (1991—2004). Чытаў лекцыі ў Мінскім філіяле Маскоўскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта, Дзяржаўным інстытуце перападрыхтоўкі кадраў «Газ-Інстытут», Магілёўскім дзяржаўным універсітэце, Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Прайшоў стажыроўку на факультэце Навук аб Зямлі Шчэцінскага ўніверсітэта (Польшча, 2015)
Чытэльныя курсы:
- агульная геамарфалогія
- геамарфалогія Беларусі
- фізічная геаграфія мацярыкоў
- гістарычная геалогія
- асновы палеагеаграфіі
- уводзіны ў гідраметэаралогію
- абарона насельніцтва ў надзвычайных сітуацыях і інш.
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Іваноў Д. Л. з’яўляецца сябрам Савета БДУ і Вучонага Савета БДУ, старшынёй Савета геаграфічнага факультэта, намеснікам адказнага рэдактара часопіса: «Веснік БДУ» (з 2013 года), намеснікам старшыні ВМА ВНУ Рэспублікі Беларусь па прыродазнаўчанавуковай адукацыі; старшынёй ВМК па геаграфічнай адукацыі; членам праблемнага савета пры аддзяленні біялагічных навук НАН Беларусі; членам Бюро праблемнага Савета пры Аддзяленні хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі; членам секцыі міжведамаснага экспертнага Савета па праблемах геаэкалогіі, змены клімату і рацыянальнага прыродакарыстання і т. д.
Асноўныя публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Іваноў, Дз. Л. Геаграфічныя асаблівасці прасторава-часовай зменлівасці маляроў М1 і М³ А. terrestris L. галацэну Беларусі // Весцi БДПУ. 2(28). 2001. C. 177—186. Архівавана 21 ліпеня 2020.
- Иванов, Д. Л. Эволюция сообществ микромаммалий территории Беларуси в позднеледниковье и голоцене: автореф. дисс. докт. геогр. наук / Д. Л. Иванов. — Минск, 2011. — 44 с. Архівавана 2 сакавіка 2019.
- Иванов, Д. Л., Касач, А. И. Некоторые аспекты методики подсчета ископаемых остатков голоценовой микротериофауны / Весці БДПУ 2003, №.2. С. 145—147. Архівавана 3 ліпеня 2018.
- Иванов, Д. Л. Некоторые тафономические особенности образования местонахождений ископаемой микротериофауны позднеледниковья-голоцена Беларуси / Д. Л. Иванов // Весцi БДПУ. — Сер. 3. — № 1. — 2009. — С. 52-55. Архівавана 5 ліпеня 2018.
- Иванов, Д.Л. Поздневалдайские ассоциации микротериофауны территории Беларуси как вариант перигляциальных фаун Русской равнины / Д.Л. Иванов // Актульные проблемы геологии Беларуси и смежных областей: м-лы Межд. науч. конф. посв. 90-летию со дня рожд. акад. НАН Беларуси А.С. Махнача. Минск, 9-10 декабря 2008 г. / Мин. прир. рес-сов и охр. окр. среды, Департамент по геологии НАН РБ [и др.]; редкол.: А.А. Махнач (науч. ред.) [и др.]. – Минск, 2008. – С. 89-97.
- Надаховский, А., Мотузко А. Н., Иванов Д. Л. Стратиграфия четвертичных отложений Беларуси, Польши и соседних территорий на основании изучения мелких млекопитающих // Стратиграфия и палеонтология геологических формаций Беларуси. М-лы международной научной конференции, посвященной 100-летию со дня рождения А. В. Фурсенко (30-31 января 2003 г. Минск). С.217-224. Архівавана 19 ліпеня 2020.
- Іваноў, Дз. Л. Біястратыграфія позналедавікоўя і галацэну Беларусі па даных выкапневай мікратэрыяфауны // Весцi БДПУ. № 1. 2006. Серыя 3. Фізіка. Матэматыка. Інфарматыка. Біялогія. Геаграфія. C. 64-72. Архівавана 25 ліпеня 2020.
- Иванов, Д. Л. Микротериофауна позднеледниковья-голоцена Беларуси / Д. Л.. Иванов. — Минск: Изд-во Университетское, 2008. — 215 с. Архівавана 25 ліпеня 2018.
Іваноў Д. Л. — аўтар і сааўтар свыш за 150 апублікаваных навуковых, вучэбных і вучэбна-метадычных прац, у тым ліку 11 падручнікаў, навучальных і і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 3 манаграфій (2 у суаўтарстве), свыш за 60 навуковых артыкулаў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія на афіцыйным сайце БДУ
- Гісторыя БДУ. Персаналіі. Архівавана 10 жніўня 2017.
- Нарадзіліся 26 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Выкладчыкі геаграфічнага факультэта БДУ
- Дактары геаграфічных навук
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Географы СССР
- Географы Беларусі
- Дэканы факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ